Национальный исторический архив Беларуси в г. Гродно

Чытальная зала

Чытальная зала

Паважаныя карыстальнікі!

Час працы чытальнай залы:

панядзелак: 9.00 - 17.00
аўторак– чацвер: 9.00 –20.00
пятніца: санітарны дзень
субота: 9.00- 15.00
нядзеля: выхадны

З 1 чэрвеня па 31 жніўня:
панядзелак-чацвер 9.00-17.00
пятніца: санітарны дзень
субота, нядзеля – выхадныя

Паважаныя наведвальнікі архіва і карыстальнікі чытальнай залы!!

Звяртаем Вашу ўвагу:

19-21 красавіка (нядзеля, панядзелак, аўторак)

чытальная зала и архив не працуе

25 красавіка (субота) чытальная зала працуе да 15.00 и архив да 16:30

30 красавіка (чацвер) чытальная зала працуе да 16.00 и архив да 16:30

Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу па дазволу кіраўніцтва архіва на падставе адпаведных дакументаў (пашпарт, для работы па навуковай тэме афіцыйны ліст ад арганізацыі, якая накіравала карыстальніка, ці асабістая заява па генеалогіі на імя дырэктара архіва з вызначэннем тэмы і храналагічных рамак).

Рэгістрацыя карыстальнікаў праводзіцца непасрэдна ў чытальнай зале архіва.

Заказ на выдачу дакументаў па электроннай пошце niab@niab-grodno.by прымаецца толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў пры пазначэнні прозвішча, імені і імені па бацьку, даты прыезду (для іншагародніх). Архіўныя дакументы выдаюцца карыстальнікам на падставе бланкаў заказаў, запоўненых у вызначаным парадку. Абавязковым элементам для запаўнення бланкаў з’яўляецца: прозвішча, ініцыялы карыстальніка; тэма даследавання; пошукавыя даныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў); загалоўкі спраў; дата заказу.

ПАЛАЖЭННЕ аб парадку выкарыстання архіўных дакументаў у чытальнай зале ДУ «НГАБ у г. Гродна »

Узор бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу

Аднаразова для карыстання можа быць выдадзена да 10 спраў (адзінак захоўвання) на розных носьбітах з улікам спецыфікі дакументаў архіва. З 10 спраў толькі 5 спраў могуць быць выдадзены з фондаў рэлігійных устаноў.

У летні перыяд аднаразова карыстальніку ў чытальную залу можа быць выдадзена не больш за 5 спраў у сувязі з водпускамі супрацоўнікаў архіва.

Карыстальнікам чытальнай залы заказаныя ксеракопіі і лічбавыя копіі дакументаў выдаюцца пры рабоце ў чытальнай зале ці пры дапамозе паштовай карэспандэнцыі, электроннай пошты.

Наведванне чытальнай залы па папярэдняму запісу. Запісацца можна па тэл. 8-0152 608043. Пры асабістым наведванні архіва неабходна звярнуцца да дзяжурнага.