Национальный исторический архив Беларуси в г. Гродно

Агульны парадак разгляду зваротаў

Перад тым, як адправіць электронны зварот, азнаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да зваротаў.

            Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў):

    – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычнiка 2007 г. № 498 “- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 " Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”;

    –Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г.  № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”;

   – Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г.  № 1786 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў”.

Звароты могуць быць пададзены заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

Парадак разгляду зваротаў грамадзян рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычнiка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца. на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас пошты, які ўказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца прыбывання) грамадзяніна альбо месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, , усталяваных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якім):

-выкладзены не на беларускай або рускай мове;

-не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, імя па бацьку (калі маецца), адрасы месца жыхарства (месца прыбывання) грамадзяніна;

-не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішчы, уласнага iмя, імя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

-змяшчаюць тэкст, не паддаецца прачытанню;

-змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;

-падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

-змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;

-прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

-пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці.